Напрыканцы лістапада ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Міколы Засіма адбыліся цікавыя і душэўныя сустрэчы для розных катэгорый наведвальнікаў.
Так, вучні аграрна-тэхнічнага каледжа былі запрошаны на гадзіну праваслаўнай культуры “Ісці дарогай дабрыні”. На ім адбылася размова аб спагадлівасці, спачуванні і сяброўстве.
Да Міжнароднага дня інвалідаў бібліятэка падрыхтавала літаратурна-музычную кампазіцыю “Сагрэем душу цёплым сэрцам”. На мерапрыемстве прагучалі вершы, песні, прыказкі аб міласэрнасці, уменні радавацца і суперажываць за іншых людзей. Аб лекарскай моцы ўдзячнасці, чуллівасці, любові да бліжняга нагадаў прысутным настаяцель храма Прэабражэння Гасподня Ігар Мрыхін, а таксама спецыяліст тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ала Пстыга.
Таксама ў цэнтральнай раённай бібліятэцы адбыўся юбілейны вечар Галіны Канстанцінаўны Немцавай – актыўнай чытачкі, пастаяннай ўдзельніцы разнастайных грамадскіх, культурных і спартыўных мерапыемстваў, валанцёрскага руху. З 95-годдзем юбіляра павіншавалі прадстаўнікі органаў улады, калегі і сябры. Падзячны ліст райвыканкама імянінніцы ўручыў намеснік старшыні райвыканкама Руслан Супрыновіч. Словы віншаванняў прагучалі ад старшыні раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Дзмітрыя Чайкоўскага, старшыні раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Уладзіміра Яцкевіча, старшыні Пружанскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Людмілы Лелікоўскай, дырэктара бібліятэкі Таццяны Гуторкінай і іншых ўдзельнікаў мерапрыемства. Музычныя падарункі падрыхтавалі салісты клуба “Нам гады не бяда” Пружанскага гарадскога Палаца культуры.