«Teens-фармат» інфармуе

Удзельнікі ўзорнага клуба «Teens-фармат» Пружанскага гарадскога Палаца культуры знялі інфармацыйны відэаролік да Сусветнага дня барацьбы супраць СНІДу, які штогод адзначаецца 1 снежня.

Рабяты расказалі аб тым, якімі шляхамі перадаецца ВІЧ, дзе ў нашым горадзе можна прайсці абследаванне. У роліку прыведзены звесткі аб колькасці ВІЧ-інфікаваных у Рэспубліцы Беларусь, Брэсцкай вобласці і Пружанскім раёне.

Паглядзець відэаролік можна па спасылцы: https://vk.com/wall-206539903_63

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий