У добры шлях

Пад такой назвай 25 лістапада ў Навасёлкаўскім сельскім Доме культуры прайшло  ўшанаванне  маладых спецыялістаў, якія атрымалі сваё першае рабочае месца ў філіяле “Айчына” адкрытага акцыянернага таварыства “Белавежскі”. З гумарам, добрымі песнямі, вясёлымі конкурсамі маладыя людзі атрымалі пасведчанне на працу. Яны таксама намалявалі партрэт “дарагога начальніка” і далі клятву маладога спецыяліста.

Потым для ўдзельнікаў мерапрыемства была арганізавана экскурсія ў музей-сядзібу “Пружанскі палацык”.

Дарэчы, у гэты ж дзень у райвыканкаме адбылася сустрэча маладых спецыялістаў, якія прыбылі на працу на Пружаншчыну, з кіраўніцтвам раёна. Пасля моладзь накіравалася ў кінатэатр “Спадарожнік” на прагляд мастацкай стужкі.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий