Зоркі сышліся ў Мураве

“Зоркі сышліся” – пад такой назвай адзначыў свой 55-гадовы творчы юбілей Мураўскі сельскі Дом культуры Пружанскага раёна.

Гэта ўстанова культуры з 1967 года з’яўляецца сапраўдным цэнтрам натхнення і арганізацыі вольнага часу жыхароў аграгарадка Мурава.

З нагоды свята ў зале Дома культуры адбыўся канцэрт, падчас якога юбіляраў павіншавалі калегі і творчыя калектывы Новазасімавіцкага, Мокраўскага, Кляпацкага, Наваселкаўскага, Слабудскога, Ліноўскага, Калядзіцкага і Велікасельскага сельскіх Дамоў культуры, Сухопальскага, Старавольскага і Роўбіцкага сельскіх клубаў-бібліятэк. Яны падрыхтавалі музычныя сюрпрызы, жарты, сувеніры і вялікі торт!

Не аставілі без увагі юбілей сельскага Дома культуры Сухопальскі сельвыканкам і адкрытае акцыянернае таварыства “Мурава”, якія таксама зрабілі ўстанове падарункі.

Артыкул, прысвечаны Мураўскму сельскаму Дому культуры, надрукавала газета “Звязда”. Чытайце тут: https://zviazda.by/sites/default/files/17lis-8_optim_3.pdf

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий