Клубныя работнікі вучацца

24 лістапада 2022 г. адбыўся раённы семінар для работнікаў клубных устаноў дзяржаўнай установы культуры “Пружанская раённая цэнтралізаваная клубна сістэма”. У рамках сустрэчы метадыст Г.С.Махнач выступіла перад калегамі па тэме “Асноўныя падыходы фарміравання здаровага ладу жыцця”. Асаблівую ўвагу яна звярнула на правядзенне мерапрыемстваў па стварэнні бяспечнага здароўезберагальнага асяроддзя. Урач раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі  А.С.Браніцкая пазнаёміла з напрамкамі прафілактыкі ВІЧ і эпідэмічнай сітуацыяй у рэгіёне. Спецыяліст па прапагандзе і сувязях з грамадскасцю раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях І.А.Карпіла паведаміла аб пажарнай  бяспецы ў побыце і на працоўным месцы.

Другая частка семінара была прысвечана рабоце клубных устаноў па папулярызацыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Метадыст І.П.Гадуйка зрабіла агляд гісторыі роспісу па шклу на Пружаншчыне і пазнаёміла з развіццём гэтага віду мастацтва ў сучаснасці. Кіраўнікі гурткоў дэкаратыўна-прыкладной творчасці наведалі майстар-клас, які правяла В.В.Волчык – кіраўнік узорнай студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Шклінка-маляванка” гарадскога Палаца культуры. Яна падрабязна расказала пра тэхналогію і мастацкія асаблівасці стварэння маляванак.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий