У Белавусаўшчынскім сельскім клубе-бібліятэцы падчас восеньскіх канікул для рабят прайшла размова “Береги платье снову, а здоровье смолоду» і віктарына па казках “Для ўважлівых і начытаных”.
Дзіцячая дыскатэка “Восеньскі марафон” адбылася ў Ліноўскім сельскім Доме культуры. Да таго ж клубная ўстанова запрасіла вучняў мясцовай школы на віктарыну “Па казачных сцяжынках”.
Дыскатэка для рабят прайшла таксама ў Мокраўскім сельскім Доме культуры.
Віктарына «У гасцях у казкі» адбылася ў Сухопальскім сельскім клубе-бібліятэцы.
А Мураўскі сельскі Дом культуры зладзіў для хлопчыкаў і дзяўчынак спартыўныя спаборніцтвы “Вясёлыя старты”. Любы жадаючы таксама мог наведаць выставу дэкаратыўна-прыкладной творчасці і наведаць майстар-клас “Цацкі сваімі рукамі”.
Квэст-гульню для падлеткаў “Дэтэктыўнае падарожжа” арганізаваў Новазасімавіцкі сельскі Дом культуры. Было шмат галаваломак, шыфраў, рэбусаў, крыжаванак і загадак. Каб разгадаць іх, рабятам неабходна было праявіць уважлівасць і кемлівасць.
А канікулы яшчэ працягваюцца…