5-годдзе храма ў вёсцы Клятное

Першы юбілей адзначыў адзін з самых маладых праваслаўных храмаў Пружаншчыны – святых пакутніц Веры, Надзеі, Любові і маці іх Сафіі ў вёсцы Клятное.

Свае дзверы для вернікаў храм адчыніў у 2016 годзе. Вялікую ролю ў яго будаўніцтве адыграў мясцовы ўраджэнец, бізнесмен, Ганаровы грамадзянін раёна Мікалай Бурнас.

Царква вядома далёка за межамі Пружаншчыны. Яна з’яўляецца не толькі знакавым культавым будынкам, але і адным з новых прывабных турыстычнах аб’ектаў. Адметна, што ўзгаданы храм з’яўляецца своеасаблівай копіяй Ціхвінскай капліцы г.Кранштадта (Расія).

З нагоды юбілею літургію, якая прайшла 11 лістапада 2021 года ў храме святых пакутніц Веры, Надзеі, Любові і маці іх Сафіі ў в.Клятное, узначаліў архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан. Падчас святочных мерапрыемстваў былі адзначаны самыя актыўныя прыхаджане.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий