Міжнародны дзень музеяў (International Museum Day) – прафесійнае свята работнікаў музеяў, якое святкуецца ва ўсім свеце з 1977 года, калі XI генеральная канферэнцыя ICOM (International Council of Museums – Міжнародны савет музеяў), якая праходзіла ў Маскве і Ленінградзе, па прапанове савецкай дэлегацыі прыняла рашэнне аб штогадовым прафесійным свяце, якое стала адзначацца 18 мая.
У Пружанскім раёне існуе два дзяржаўныя музеі – гэта Музей-сядзіба Пружанскі палацык, які ў бягучым годзе адзначыць 30-годдзе з часу заснавання, і Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў, які адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў у 2011 годзе.
Віншуем работнікаў музеяў з прафесійным святам!