11 лютага – дзень нараджэння Напалеона Орды

Сапраўднай ілюстраванай энцыклапедыяй архітэктуры Беларусі можна назваць мастацкія творы Напалеона Орды. Дзякуючы яму – таленавітаму мастаку, музыканту і асветніку – мы і сёння можам бачыць унікальныя помнікі нашай мінуўшчыны.

11 лютага ў чарговы раз адзначаўся дзень нараджэння Напалеона Орды (1807 – 1883). Прыемна, што ён пабываў і на Пружанскай зямлі, дзякуючы чаму мы маем некалькі малюнкаў з выявамі Пружанскага палацыка і Ружанскага палацавага комплексу роду Сапегаў.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий