Пружанцы на «Берасцейскіх санях – 2025»

10 – 12 студзеня ў Кобрыне абдыўся чарговы абласны фестываль-кірмаш «Берасцейскія сані – 2025».

На гэтым маштабным мерапрыемстве сабралася некалькі тысяч удзельнікаў і гасцей, якія далучыліся да шматлікіх падзей, наведалі разнастайныя пляцоўкі, дзе можна было пазнаёміцца з дасягненнямі развіцця рэгіёна ў розных сферах дзейнасці.

Асаблівую цікавасць прадстаўляла культурная частка фестывалю, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі Пружанскага раёна. У канцэртнай праграме выступілі народныя арт-гурт «Родники» і вакальны ансамбль «МакSімум», а таксама майстры народнай творчасці Пружанскага раённага цэнтра культуры.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий