Сёння, 30 студзеня, на вялікія экраны краіны выходзіць мультфільм «Белавежская пушча» (6+, 55 хвілін), які таксама будзе дэманстравацца ў пружанскім кінатэатры «Спадарожнік». Гэта першая поўнаметражная анімацыя, якая была створана з прымяненнем нейрасетак, беларускай студыяй «Arteki».
«Белавежская пушча» – захапляльная прыгодніцкая камедыя з элементамі фэнтазі аб сяброўстве, сям’і і моцы прыроды, якая нагадвае, што самыя неверагодныя гісторыі могуць стаць рэальнасцю, калі ў іх верыць. Мультфільм адрозніваецца аўтэнтычнасцю, напоўнены прыемнай музыкай, дабрынёй і гумарам.
Па сюжэце гарадскі падлетак Дзіма апынуўся ў вёсцы Белая, куды пераехала яго сям’я. Нелюбоў да прыроды знікае, калі ён сустракае вясёлую дзяўчынку Алесю і зубра па мянушцы Бублік. Разам яны накіроўваюцца на пошукі чароўнага дрэва ў Белавежскай пушчы, якое здольна выканаць любыя жаданні. Аднак дзеці сутыкаюцца з пагрозай – бандытамі, якія вырубаюць лес. Аб тым, што адбывалася далей, можна даведацца, паглядзеўшы стужку.
Кінатэатр «Спадарожнік» (г.Пружаны, вул.Р.Шырмы, 5) запрашае на сеансы мультфільма «Белавежская пушча», якія адбудуцца:
30, 31 снежня ў 17.00,
1, 2 лютага ў 15.00,
3 лютага ў 13,00, 14.00, 15.00,
4, 5 лютага ў 17.00.
Кантакты па тэлефонах: 35908, +375292464508.
Трэйлер мультфільма можна паглядзець па спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=rXhyRFbwXiw