Добрыя сустрэчы

У філіялах Пружанскага раённага цэнтра культуры пачатак лютага вызначыўся шэрагам цікавых сустрэч.

У Кляпацкім сельскім Доме кльтуры прайшла канцэртная праграма «Гонар маю!», якую прадставіў выкальна-інструментальны ансамбль «Формула» 557-й інжынернай брыгады (г.Гродна). У фае клубнай установы таксама была прадстаўлена выстава ўзбраення і экіпіроўкі воінскай часці.

Работнікі Калазубскага сельскага клуба-бібліятэкі сумесна з Варанілавіцкай сярэдняй школай зладзілі вечарыну сустрэчы выпускнікоў «Ізноў разам, як у школьныя гады!»

Прафілактычная гутарка «Паліць – здароўю шкодзіць» адбылася ў Сухопальскім сельскім клубе-бібліятэцы. Падлеткам нагадалі, якую шкоду арганізму наносіць ўжыванне тытунёвых вырабаў.

А ў Новазасімавіцкім сельскім Доме культуры для дзяцей прайшоў майстар-клас «Свет фантазій» па вырабу твораў у тэхніцы сухога валяння з воўны.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий