Зоркі танцавальнага фэсту

У мінулую нядзелю адбыўся IV Адкрыты міжнародны танцавальны конкурс “HAPPY  STAR  DANCE  FEST”. На сцэне Брэсцкага дзяржаўнага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці было прадстаўлена больша за 100 разнастайных харэаграфічных нумароў.

Срод удзельнікаў творчага спаборніцтва, якое праводзілася дзеля развіцця і папулярызацыі харэаграфічнага мастацтва, здаровага ладу жыцця, павышэння выканальніцкага майстэрства, падтрымкі таленавітых дзяцей і моладзі, быў узорны ансамбль эстраднага танца “Рубікон” (кіраўнік і харэограф-пастаноўшчык Святлана Салавей), які прадстаўляў дзяржаўную установу культуры “Пружанскі гарадскі Палац культуры”.

Аматарскі калектыў паспяхова выступіў у гэтым прэстыжным конкурсе. Ён атрымаў Дыпломы лаўрэатаў ІІІ ступені ў намінацыях “Эстрадны танец (змешаная група)” з пастаноўкай “Вяртайся дамоў” і “Эстрадны танец (юніоры, сола)” з танцам “Дзяўчынка і мора” ў выкананні Вікторыі Грышкевіч.

Віншуем! Жадаем новых творчых поспехаў!

Добавить комментарий