З 5 верасня ў кінатэатры “Спадарожнік” пачаліся паказы новай дакументальна-гульнявой стужкі “Культурны код”, якія ўжо наведалі многія жыхары горада і раёна.
На прэм’ерны паказ, які адбыўся ў мінулы чацвер, завітала больш за 160 гледачоў – прадстаўнікі вучнёўскіх і працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, органаў улады.
Перад пачаткам дэманстрацыі стужкі прысутных прывітаў намеснік старшыні райвыканкама Р.В.Супрыновіч, з уступным словам выступіў начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама А.К.Момлік.
Занёмства з беларускім “Культурным кодам” працягваецца. Прыходзьце ў кінатэатр “Спадарожнік”!