У дзень вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Пружанах прайшла прафсаюзная акцыя “Родны мой горад, любоў мая”.
Падчас мерапрыемства для прадстаўнікоў прафсаюзных арганізацый была зладжана экскурсія па гораду і музею-сядзібе “Пружанскі палацык”, якую правяла младшы навуковы супрацоўнік музея Н.Дзмітрыева.
Таксама адбылося ўскладанне кветак да помніка спаленым вёскам.
Завяршэннем акцыі стала квіз-гульня, падчас якой было неабходна прадэманстраваць веданне гісторыі роднага горада. Спаборніцтва было падрыхтавана кіраўніком узорнай кантакт-студыі тэатралізавана-інтэлектуальнай гульні “Teens-фармат” А.Ціхановіч.
У акцыі прыняла ўдзел каманда прафсаюзнай пярвічкі Пружанскага гарадскога Палаца культуры.