Менавіта так называлася свята, арганізаванае Зеляневіцкім сельвыканкамам і аўтаклубам для жыхароў аграгарадка Зеляневічы, вёсак Зіновічы і Ярашэвічы.
У зале на працягу ўсяго мерапрыемства панавала святочная і добразычлівая атмасфера – гучалі песні, гумар, шчырыя словы. Сваёй творчасцю вяскоўцаў радавалі аматарскія калектывы Пружаншчыны – вакальныя гурты “Сузор’е” (Ліноўскі сельскі Дом культуры) і “Забава” (аўтаклуб), а таксама салісты аўтаклуба.
Падчас віншавальнай праграмы быў адзначаны шэраг жыхароў Зеляневіцкага сельсавета. Так, ушанавалі самых пажылых і маленькіх жыхароў, а таксама шматдзетныя сем’і, сямейныя пары, якія адзначылі юбілеі сумеснага жыцця, і тых, хто толькі ўзяў шлюб.
Падзяліцца навіной: