Жыві і квітней, родны куток

Такую назву мела свята аграгарадка Сухопаль, якое адбылося 9 жніўня. На мерапрыемства сабралася шмат людзей, якія добра і нестандартна правялі свой вольны час.

Па шматгадовай традыцыі падчас урачыстай часткі свята прайшло ўшанаванне вяскоўцаў – старажылаў, першакласнікаў і выдатных працаўнікоў – ад імя кіраўніцтва сельвыканкама і ААТ «Жураўлінае.

Выдатную канцэртную праграму прадставілі творчыя калектывы і салісты Сухопальскага сельскага клуба-бібліятэкі і Мокраўскага сельскага Дома культуры.

Да мерапрыемства таксама было падрыхтавана шмат цікавых выстаў, фотазон і атракцыёнаў.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий