26 жніўня ў Шаняўскім сельскім клубе адбылася творчая сустрэча з паэтэсай-зямлячкай Таісіяй Дзмітрыеўнай Худавец (Петруковіч).
Падчас вечарыны паэзіі, на якой сабраліся аматары творчасці літаратара, Таісія Дзмітрыеўна прадставіла свой другі зборнік вершаў “Сокровенное”.
Прысутныя павіншавалі зямлячку з гэтай значнай падзеяй і пажадалі ёй далейшай плённай працы на ніве літаратурнай дзейнасці.