Захаваем лыскаўскі касцел

Веліч будынка былога Троіцкага касцёла ў аг.Лыскава Пружанскага раена звяртае на сябе ўвагу кожнага, хто апынецца тут. Касцел і жылы корпус кляштара, які таксама захаваўся, уваходзяць у адзіны архітэктурны комплекс.

Троіцкі касцёл быў узведзены ў 1763 – 1785 гг. прадстаўнікамі каталіцкага ордэна  місіянераў. Есць меркаванне, што аўтарам праекта храма, пабудаванага ў стылі “віленскага барока”, быў прыдворны архітэктар Сапегаў – Ян Самуэль Бекер. Мураваная святыня мела пяць алтароў і дзве капліцы, з якіх адну пабудавалі на сродкі мясцовых шляхціцаў Быхаўцаў. У 1818 г. да касцёла была прыбудавана (ці перабудавана) вежа.

Пасля падзей 1863 – 1864 гг. будынак перадалі праваслаўным вернікам, у 1866 – 1868 гг. ен быў перароблены ў праваслаўную царкву, набыўшы рысы класіцызму. Праваслаўную царкву асвяцілі ў імя Ражаства Прасвятой Багародзіцы. У царкве захоўваўся шануемы абраз святой Багародзіцы, які была перанесены сюды з старой Пакроўскай царквы. У апошні раз царква рамантавалася ў 1914 г. У 1915 г. храму належала 81 дзесяціна 350 сажаняў зямлі, налічвалася 5531 прыхаджанін.

У справаздачы святара П.Котара адзначалася, што ў гады Першай сусветнай вайны у сярэдняй частцы храма змяшчаўся лазарэт, а пасля – склад для збожжа.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. заходнебеларускія землі ўвайшлі ў склад Польшчы і лыскаўскі храм быў ізноў пераўтвораны ў касцёл. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў касцёле ўтрымлівалі палонных салдат і партызан.

Пасля вайны касцёл перадалі ў карыстанне вернікам, а 19 студзеня 1960 г. Савет па справах рэлігійных культаў пры Савеце Міністраў СССР падтрымаў рашэнне Брэсцкага аблвыканкама № 719 ад 19 лістапада 1959 г. аб зняцці касцёла з уліку дзеючых, а каталіцкай абшчыны – з рэгістрацыі. Улады пастанавілі перадаць касцёльны будынак Ружанскаму райвыканкаму для выкарыстання пад культурна-асветніцкую ўстанову, але далей ен ужо не выкарыстоўваўся.

На тэрыторыі касцёла знаходзіца магіла паэта і драматурга Францішка Карпінскага – польскага паэта-сентыменталіста.

Сення Троіцкі касцел у Лысквае патрабуе асаблівай увагі.

Звяртаемся да ўсіх неабыякавых да захавання гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.  Калі ў вас ёсць жаданне прыняць удзел у фінансаванні работ па захаванні будынка былога Троіцкага касцёла ў аг.Лыскава, вы маеце магчымасць ахвяраваць сродкі на наступны рахунак:

Получатель – «Главное управление Министерства финансов РБ
УНП 200676206
Расчетный счет: BY97 AKBB 3600 2250 3000 4000 0000
ОАО «АСБ Беларусбанк» г. Минск
BIK банка AKBBBY2Х
Код дохода 5404 – Поступление средств самообложения».

Абавязкова ў графе “прызначэнне плацяжу” укажыце мэту, на якую вы пералічваеце сродкі – “захаванне Троіцкага касцёла ў аг.Лыскава”.

В случае перевода средств через мобильное приложение необходимо выбрать функцию «Перевод по реквизитам».

У этой записи один комментарий

  1. Алексей

    В реквизитах нет УНП получателя.

Добавить комментарий