Завіталі з віншаваннямі

Дзень маці і хрысціянскае свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы сталі нагодай для арганізацыі індывідуальных віншаванняў матуль розных узростаў, якія жывуць у сельскай мясцовасці.

Работнікі Калазубскага сельскага клуба-бібліятэкі з музычнымі віншаваннямі, кветкамі і падарункамі наведалі многіх матуль у аграгарадку.

Аўтаклуб разам з прадстаўнікамі тэрытарыяльнага цэнтра і старшынёй Мокраўскага сельвыканкама В.В.Грышкевіч павіншавалі са святам сталых жыхарак маленькіх вёсак Янаўцы, Несцяркі, Краснае і Сілічы.

Індывідуальныя віншаванне шматдзетных маці зладзілі Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка і Мокраўскі сельвыканкам.

Вечарыну-віншаванне “Букет для матулі” арганізаваў Роўбіцкі сельскі клуб-бібліятэка. Работнікі культуры павіншавалі матуль дома і на рабочых месцах.

Добавить комментарий