Запрасіла Семянча

У купальскі дзень аўтаклуб разам з Пружанскім сельвыканкамам арганізавалі свята “Квітней, родная вёска!” ў Семянчы-2.

 

Падчас мерапрыемства ў адрас жыхароў прагучала шмат добрых слоў ад старшыні сельвыканкама Алены Краўчук і вяскоўцаў, адзін з якіх выканаў пранікнёны верш аб сваёй малой радзіме.

Для мясцовых жыхароў і іх гасцей прагучалі песні ў выкананні народнага фальклорнага гурту «Бабіна лета» Ліноўскага сельскага Дома культуры, салістаў аўтаклуба, Слабудскога сельскага Дома культуры і Белавусаўшчынскага сельскага клуба-бібліятэкі.

Людзі добра правялі вольны час, патанцавалі, паспявалі. Свята ў Семянчы-2 прайшло ў атмасферы дабрыні, радасці і душэўнай цеплыні.

Добавить комментарий