Запрасіў Палац культуры

Шэраг мерапрыемстваў Пружанскага гарадскога Палаца культуры быў прысвечаны Міжнароднаму дню інвалідаў, які сусветная супольнасць адзначала 3 снежня.

У пакой “Тэрыторыя твайго дзяцінства” завіталі выхаванцы Пружанскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Рабяты хораша і весела правялі свой час: каталіся з горкі, скакалі на батуце, будавалі з канструктара, гойдаліся на арэлях, гулялі разам з культарганізатарамі Дыянай Крэтавай і Наталляй Ярмоленка. Дамашняя атмасфера, мноства лялек і добрыя адносіны работнікаў культуры не далі дзецям сумаваць, падаравалі хвіліны радасці і шчасця.

Для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання Пружанскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (пас.Сонечны) ўзорны клуб “Teens-фармат” правёў забаўляльную праграму “Верни улыбки на лица”. У ролі вядучых выступілі ўдзельнікі клуба Анастасія Фокіна і Андрэй Фядун. Для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Вера Волчык і Святлана Тагіева правялі майстар-клас па вырабу навагодніх сувеніраў сваімі рукамі. Удзельнікі мерапрыемства з задавальненнем адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні відэавіктарыны аб мультфільмах, спаборнічалі ў конкурсах. Добры настрой гасцям падаравалі салісткі ўзорнай эстраднай студыі “Меладзін” Анастасія Грышкевіч і Мілана Рудакоўская, удзельнікі ўзорнага ансамбля танца “Круцёлачкі”.

Добавить комментарий