16 красавіка 2022 года ў г.Мінск прайшоў фестываль харэаграфічнага мастацтва «Dance Star 2022» (арганізатары – І.Л.Драздовіч, Д.А.Мальцава). У фестывалі прынялі ўдзел танцавальныя калектывы ўстаноў культуры і адукацыі.
Узорны ансамбль “Круцёлачкі” Пружанскага гарадскога Палаца культуры заняў 1-е месца з танцам “Святочная карусель” і 2-е месца з танцам “Матрошкі” ў намінацыі “Народны танец, стылізацыя народнага танца”. Дыплом за ўдзел калектыў атрымаў за нумар “Карапузы” ў намінацыі “Эстрадны танец”.
Да паспяховага выступлення ўзорны ансамбль “Круцёлачкі” падрыхтавала кіраўнік калектыву А.Ільюшонак.