Яркай разнастайнасцю песенных нумароў, выканальніцкім майстэрствам і выдатным настроем запомніўся гледачам «Летні канцэрт», які адбыўся 11 жніўня на цэнтральнай плошчы г.Пружаны. Арганізавалі яго калектывы Велікасельскага і Мураўскага сельскіх Дамоў культуры, Роўбіцкага і Сухопальскага сельскіх клубаў-бібліятэк.
Гледачы ўбачылі цудоўную канцэртную праграму, у якой выступілі выканаўцы Ірына Кузьміч, Ірына Параняк, Таццяна Папко, Дар’я Савіцкая, Юрый Гуц, Таццяна Кукла, Марыя і Вераніка Ціханчук, Людміла Каравай, Тамара Гарэйка, Генадзь і Тамара Пацапня, Лілія Саваш, Ніна Рогач, Вольга Мардань, вакальны ансамбль «Зажигалочки».
Добрыя песні, вясёлыя мелодыі, шчырасць выступоўцаў, гумар вядучых Святланы Каравай і Галіны Давідзюк стварылі на пляцоўцы незабыўную атмасферу. Гледачы не скупіліся на гучныя апладысменты і прыемныя ўсмешкі.