Займальны ўрок

У дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны» 25 студзеня адбыўся «Займальны ўрок сальфеджыа» для вучняў 1 класа.

Урок спалучаў у сабе элементы канцэрта і гульні. На ім былі прадстаўлены ўсе музычныя інструменты, навучанне ігры на якіх ажыццяўляецца ва ўстанове адукацыі ў сферы культуры, – баян, акардэон, скрыпка, віяланчэль, фартэпіяна, домра, гітара, цымбалы, труба, саксафон. Першакласнікі прадэманстравалі навыкі валодання інструментамі, якія яны набылі за дзве чвэрці вучобы, і выканалі невялікія музычныя творы. Хлопчыкі і дзяўчынкі таксама прынялі ўдзел у шматлікіх творчых спаборніцтвах – музычных віктарынах, адгадванні рэбусаў і загадак.

Завяршыўся незвычайны ўрок выступленнем хору першакласнікаў пад кіраўніцтвам А.М.Лявоненка.

Мерапрыемства было падрыхтавана настаўнікамі музычна-тэарэтычных дысцыплін.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий