За здаровы лад жыцця!

Работнікі клубных устаноў Пружаншчыны ў мінулыя выхадныя правялі шэраг мерапрыемстваў у рамках рэалізацыі праекта “Хай заўжды будзе заўтра”, накіраванага на прафілактыку шкодных звычак і прапаганду здровага ладу жыцця.

Сярод іх – інфармацыйна-пазнавальная праграма “Скажы наркотыкам – НЕ!” з дэманстрацыяй відэафільмаў па прафілактыцы наркаманіі і акцыя “Я выбіраю жыццё”, якія прайшлі падчас тэматычнай дыскатэкі “Выбяры сваю палавінку” ў Ліноўскім сельскім Доме культуры.

Тэме здароўя таксама была прысвечана акцыя “Моладзь за здаровы лад жыцця” зладжаная Белавусаўшчынскім сельскім Домам культуры.

Гутарку аб неабходнасці берагчы сябе з маленства і конкурс малюнка “Здароўе вачыма дзіцяці” арганізавалі ў Новазасімавіцкім сельскім Доме культуры. Работы ўдзельнікаў ацэньваліся ў намінацыях “малюем вітаміны”, “мы супраць хваробы” і “дзе жыве здароўе”. Лепшыя дзіцячыя творы былі размешчаны на выставе ў фае ўстановы.

“Знаўцы здаровага ладу жыцця” – такую назву мела дзіцячая гадзіна, якую правёў Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка. Да мерапрыемства таксама было прымеркавана адкрыццё кніжнай выставы “Маё здароўе – аснова жыцця”.

Вучняў мясцовай сярэдный школы Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу запрасіў на спартыўна-гульнявую праграму “У здаровым целе – здаровы дух”.

Праект “Хай заўжды будзе заўтра” на Пружаншчыне толькі пачынаецца. Наперадзе шмат карыснага, пазнавальнага і цікавага.

Беражыце здароўе!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий