Такую назву мела свята для жыхароў вёсак Байкі, Манчыкі і Малочкі Ружанскага сельсавета, якое адбылося нядаўна. На яго сабралася больш за паўсотні вяскоўцаў і іх гасцей.
Падчас незвычайнай урачыстасці Ружанскім сельвыканкамам і ААТ “Ружаны-Агра” былі адзначаны сямейныя пары-юбіляры, якія пражылі ў шлюбе 50 і болей гадоў, ветэраны працы, доўгажыхары і актыўныя грамадзяне. Таксама ўзгадалі знакавыя для населеных пунктаў даты і падзеі Вялікай Айчыннай вайны.
Выдатную канцэртную праграму, якія аставіла незабыўныя ўражанні ва ўсіх удзельнікаў свята вёсак, падрыхтаваў Ружанскі цэнтр культуры і вольнага часу – выступілі салісты эстраднай студыі, вакальнага гурту і хор ветэранаў працы “Крынічанька”.