З добрым настроем

Самыя разнастайныя падзеі адбыліся на мінулым тыдні ў клубных установах раёна.

Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу зладзіў віншаванне ветэранаў педагагічнай працы з Днём ведаў. А для маленькіх наведвальнікаў прайшла дыскатэка з вясёлымі гульнямі, да удзелу ў якіх хлопчыкаў і дзяўчынак заахвочвала Ірыска ў выкананні работніцы ўстановы.

Дню беларускай пісьменнасці прысвяціў віктарыну «Да скарбаў родного слова» Слабудскі сельскі Дом культуры. Рабяты адказалі на цікавыя пытанні, больш даведаліся аб свяце, пачыталі вершы і інш.

Вясёлую гульнявую праграму прапанаваў дзецям Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка. Разам з Тошкам і Капітошкам, ролю якіх выканалі клубныя работнікі, дзеці паўдзельнічалі ў шматлікіх конкурсах.

Добавить комментарий