28 студзеня ў Івацэвічах у завочным фармаце адбыўся ІV Рэспубліканскі конкурс выканальніцкіх мастацтваў «Зажечь звезду». Ён прайшоў пры падтрымцы Беларускага саюза музычных дзеячаў.
У конкурсе ў намінацыі «Інструментальны жанр. Фарэпіяна» паспяхова прынялі ўдзел вучні Ліноўскай дзіцячай школы мастацтваў.
Так, Нікітчык Ганна (3 клас, фартэпіяна) атрымала Дыплом лаўрэата ІІ ступені ва ўзроставай катэгорыі 9 – 10 гадоў. А Кавалевіч Карына (5 клас, фартэпіяна) – Дыплом дыпламанта ІІ ступені ва ўзроставай катэгорыі 11 – 12 гадоў. Настаўнік Алена Яўгенаўна Міклашэвіч, якая падрыхтавала дзяўчынак да конкурсу, атрымала падзяку за высокае педагагічнае майстэрства.
Віншуем!