21 снежня 2021 года на харэаграфічным аддзяленні Дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны прайшоў ранішнік «Пасвячэнне ў юныя танцоры».
Гэта мерапрыемства нездарма было прымеркавана менавіта да Новага году, каб дзецям надоўга запомніўся гэты знакавы дзень.
Рабяты паказалі, чаму яны навучыліся з часу паступлення ў школу мастацтваў, выканалі некалькі нумароў.
Каля навагодняй ёлкі яны павіншавалі адзін аднаго і настаўнікаў з надыходзячымі святамі, прынялі пажаданні здароўя і творчых поспехаў ад сваіх педагогаў.
У добры шлях, юныя танцоры! З Новым годам!