Юныя шарашоўскія музыканты

У студзені 2025 года прайшоў V Адкрыты рэгіянальны фестываль-конкурс юных выканаўцаў “Навагодні феерверк” у Лідскім дзяржаўным музычным каледжы.

На ім годна прадставілі сваё майстэрства вучні Шарашоўскай дзіцячай школы мастацтваў.

У намінацыі “Ансамбль (аднародны)” ў сярэдняй узроставай групе Дыпломам І ступені журы ўзнагародзіла баянны ансамбль у складзе Глеба Касюка і Іллі Крываблоцкага. Да паспяховага выступлення вучняў падрыхтавала настаўнік Вольга Пятроўна Краўчук.

У намінацыі “Фартэпіяна” ў малодшай узроставай групе Дыпломам ІІ ступені была адзначана Аляксандра Несцярчук, а Дыпломам ІІІ ступені – Ангеліна Дзенісюк, у сярэдняй узроставай групе Дыплом ІІІ ступені атрымала Ксенія Венска. З юнымі піяністамі займалася настаўнік Вольга Паўлаўна Васкалей.

Віншуем з заслужанымі ўзнагародамі вучняў і педагогаў!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий