Юныя музыканты

26 кастрычніка на струнна-народным аддзяленні дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны прайшло традыцыйнае мерапрыемства «Пасвячэнне ў юные музыканты».

У 2024 – 2025 навучальным годзе вучобу ў першым класе пачалі 16 дамрыстаў, цымбалістаў і гітарыстаў.

Хлопчыкі і дзяўчынкі вытрымалі музычныя выпрабаванні ў форме загадак, рэбусаў, розных заданняў, прынеслі клятву добра вучыцца і былі пасвечаны ў юныя музыканты.

Праграма мерапрыемства была насычана музычнымі нумарамі: сола на гітары, домры і цымбалах, творчы нумар ансамбля гітарыстаў, а ў завяршэнні канцэрта – творы ў выкананні ўзорнага аркестра народных інструментаў «Скамарошына».

Усе прысутныя атрымалі масу станоўчых эмоцый, асабліва першакласнікі, якія сталі сапраўднымі вучнямі дзіцячай школы мастацтваў.

Добавить комментарий