Яркае закрыццё сезона

Цёплым вечарам 25 жніўня на цэнтральнай плошчы горада Пружаны адбыўся канцэрт «Летні настрой». Ён быў падрыхтаваны аматарскімі калектывамі мастацкай творчасці Кляпацкага сельскага Дома культуры і народным вакальным ансамблем «Землякі» Новазасімавіцкага сельскага Дома культуры.

Са сцэны гучалі песні, прысвечаныя лету, каханню, шчасцю, роднай зямлі ў выкананні вакальнага ансамбля «Добры настрой», вакальнага дуэта, салістаў Юрыя Ліпіча, Генадзя Чэрніка, Міры Капіцы, Эльвіры Хоміч і Арыны Джэйкун. З асаблівай цеплынёй гледачы сустрэлі выступленне народнага вакальнага ансамбля «Землякі».

Яркая праграма, вядомыя песні і прафесіяналізм артыстаў не пакінулі абыякавымі пружанцаў і гасцей горада. Яны танцавалі, падпявалі, апладзіравалі.

Нядзельным канцэртам завяршыўся сезон летніх музычных пляцовак у Пружанах.

Добавить комментарий