Такую назву меў XII Міжнародны конкурс мастацтваў, у якім паспяхова выступілі вучні Новазасімавіцкай дзіцячай школы мастацтваў. Творчае спаборніцтва прайшло пры інфармацыйнай падтрымцы дзяржаўнага партала культурнай спадчыны Расіі «РRО Культура» і Міжнароднага форума кампазітараў (г.Масква).
У намінацыі «Струнна-смычковыя інструменты» ў катэгорыі (10 – 12 год) Дар’я Кот стала Лаўрэатам I ступені, а дыпломам Лаўрэата III ступені быў узнагароджаны Кірыл Літвінчук. У намінацыі «Інструментальны ансамбль» ансамбль скрыпачоў «Экспромт» у складзе Ксеніі Клім і Дар’і Кот атрымаў дыплом Лаўрэата III ступені. Да выдатнага выступлення вучняў падрыхтавалі настаўнік Дзіна Алегаўна Драпко і канцэртмайстар Таццяна Пятроўна Яўстраценка.
Віншуем! Жадаем дасягнуць новых творчых вяршынь!