Да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу клубныя ўстановы Пружаншчыны падрыхтавалі шмат віншавальных праграм.
Так, у Белавусаўшчынскім сельскім клубе-бібліятэцы адбылася святочная вечарына. Творчыя нумары, падрыхтаваныя аматарскімі калектывамі ўстановы, былі напоўнены пазітывам, крэатывам і гумарам.
Велікасельскі сельскі Дом культуры запрасіў работнікаў мясцовай гаспадаркі на тэматычны канцэрт «Для тых, хто годна працуе».
Святочны канцэрт з удзелам самадзейных артыстаў прапанаваў Мураўскі сельскі Дом культуры.
Канцэртную праграму «Сэрца маей зямлі» зладзіў Старавольскі сельскі клуб-бібліятэка. Перад гледачамі выступілі ўдзельнікі гуртка сольных спеваў.
А Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэка накіраваўся з міні-канцэртамі на рабочыя месцы сельскіх працаўнікоў, каб павіншаваць іх са святам творчымі нумарамі-падарункамі.