На XIX-м фестывалі праваслаўных духоўных спеваў “Спявайце Богу нашаму, спявайце!”, які 6 чэрвеня 2021г. прайшоў у Доме культуры г.Драгічын Брэсцкай вобласці, хор храма Уздзвіжання Крыжа Гасподняга з вёскі Аранчыцы атрымаў Гран-пры. Падрабязней тут.
У канцэртнай праграме фестываля таксама прымаў удзел народны фальклорны гурт “Бабіна лета” Ліноўскага сельскага Дома культуры.