Высокія хвалі «Рубікона»

Напрыканцы 2021 года ўзорны ансамбль эстраднага танца «Рубікон» Пружанскага гарадскога Палаца культуры паспяхова ўдзельнічаў у творчых конкурсах.

Так, у конкурсе харэаграфічнага мастацтва, які 6 – 20 лістапада праводзіла Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Вдохновение» (г. Санкт-Пецярбург), ансамбль прадставіў свой нумар «Бульба хоп». Менавіта за выкананне гэтага танцу, заяўленага ў намінацыі «народны танец (танцы народаў свету, стылізацыя)», «Рубікон» стаў дыпломантам II-й ступені.

23 – 28 снежня танцавальны калектыў прымаў ўдзел у ІІІ-м Міжнародным шматжанравым конкурсе мастацтваў «Зимняя волна» (г. Мінск). Узорны ансамбль стаў лаурэатам І-й ступені ў намінацыях «харэаграфія / усходні танец (група 16 – 18 год)» з танцам «В плену песчаных барханов» і «харэаграфія / эстрадны танец (група 10 – 12 год)» з нумарам «Пришельцы».

Падзячныя лісты абодвух конкурсаў атрымалі кіраўнік калектыву Святлана Салавей і балетмайстар Ірына Макарэвіч.

Добавить комментарий