У мінулую нядзелю адзначылі свята вёскі ў Бельчыцах Мокраўскага сельсавета. Мерапрыемства было падрыхтавана Рудніцкім сельскім клубам-бібліятэкай.
На імправізаваную сцэну, якую зладзілі на вясковай вуліцы, запрашаліся сумленныя працаўнікі, якія ўжо знаходзяцца на заслужаным адпачынку, і мясцовыя жыхары, для якіх 2024 год юбілейны ці знакавы іншымі падзеямі. Ім было адрасавана шмат добрых слоў і ўручаны падарункі. З прывітаннем і шчырымі пажаданнямі да прысутных звярнулася намеснік старшыні Пружанскага райвыканкама Святлана Ханавец.
Акрамя падарункаў і цёплых слоў у Бельчыцах было шмат прыгожых песень, танцаў, гумару.
Добры настрой і выдатны канцэрт у спалучэнні з сонечным надвор’ем стварылі ў маленькай вёсцы сапраўды святочную атмасферу, якая надоўга аставіла прыемныя ўражанні ва ўсіх удзельнікаў урачыстасці.