Выйшлі на міжнародны ўзровень

Напрыканцы сакавіка ў Мінску адбыўся VIII Міжнародны фестываль-конкурс «Новые вершины-2022», арганізаваны пры падтрымцы Беларускага союза музычных дзеячаў і Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў.

Гэты фестываль – адзін з самых папулярных і прадстаўнічых праектаў Рэспублікі Беларусь. У склад журы конкурсу ўвайшлі музыканты з Расіі, Казахстана, Узбекістана, Славеніі, Кітая, Беларусі, якія вызначылі пераможцаў.

Сваё майстэрства на конкурсе паказалі і вучні Новазасімавіцкай дзіцячай школы мастацтваў. У намінацыі “інструментальная музыка (ансамблі)” Дыплом І ступені атрымаў ансамбль скрыпчоў “Экспромт” у складзе Ксеніі Гетэрла і Дар’і Кот. Кіраўнік калектыву Дзіна Алегаўна Сідарава, канцэртмайстар Лілія Мікалаеўна Філімовіч.

Віншуем вучняў і педагогаў! Жадаем дасягнення новых творчых вяршынь!

Добавить комментарий