Вучні Ліноўскай дзіцячай школы мастацтваў прынялі ўдзел у IV Міжнародным конкурсе мастацтваў “Дэбют”, які праходзіў у г.Магілёў.
Кампетэнтнае журы высока ацаніла выканальніцкае майстэрства юных музыкантаў з Пружаншчыны.
Па выніках конкурсу Лаўрэатамі І ступені сталі ансамбль “Радужные нотки” і вучань Аляксей Шаўцоў. Рабят да выдатнага выступлення падрыхтавалі настаўнік Марына Уладзіміраўна Пстыга і канцэртмайстар Галіна Іванаўна Малясава.
Віншуем! Жадаем новых творчых дасягненняў!