Выбар – здаровае жыццё!

На Пружаншчыне працягваецца рэалізацыя праекта “Хай заўседы будзе заўтра”, накіраванага на прафілактыку шкодных звычак і прапаганду здаровага ладу жыцця.

На мінулым тыдні ў рамках праекта работнікамі клубных устаноў было праведзена шэраг мерапрыемстваў. Сярод іх – гутарка “Проста жыць!” (Калядзіцкі сельскі Дом культуры), дзіцячая гадзіна “Дарога да здароўя” (Шаняўскі сельскі клуб), інфармацыйная гадзіна “Дзень прафілактыкі інфекцый” (Навасёлкаўскі сельскі Дом культуры), конкурсна-гульнявая праграма “Здароўе – гэта здорава!” (Велікасельскі сельскі Дом культуры), віктарына “Час ведаць і разумець” (Новазасімавіцкі сельскі Дом культуры), кніжная выстава “Да здароўя – з кнігай” (Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэка).

На гэтых мерапрыемствах падлеткі даведаліся аб здаровым ладзе жыцця, ахарактарызавалі шкодныя звычкі, якія сустракаюцца ў маладзёжным асяроддзі (паленне, алкаголь, наркотыкі), расказалі аб карысных занятках, якімі можна займацца ў вольны час, – спорт, правільнае харчаванне, станоўчыя эмоцыі, любімая справа і інш.

У кожнага чалавека ёсць выбар – здаровае жыццё або шкодныя звычкі!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий