Вясёлыя канікулы

Працягваюцца летнія канікулы, якія радуюць новымі сустрэчамі і падзеямі.

Работнікі Велікасельскага сельскага Дома культуры і сельскай бібліятэкі наведалі аздараўленчы лагер у базавай школе. Яны запрасілі дзяцей на спартыўна-гульнявую праграму «Вясёлыя старты».

Рабяты з прышкольнага лагера – частыя госці Ліноўскага сельскага Дома культуры. Нядаўня яны паўдзельнічалі ў гульнявой праграме «Вясёлыя канікулы». Каманды паспаборнічалі ў хуткасці, спрыце і кемлівасці. Таксама дзеці здзейснілі своеасаблівае падарожжа на бразільскі карнавал, паўдзельнічалі ў танцавальна-забаўляльнай праграме «Zumba Kids».

Шэраг мерапрыемстваў для дзяцей зладзіў Навасёлкаўскі сельскі Дом культуры. Так, для маленькіх наведвальнікаў прайшлі майстар-класы «Золата саломкі» і «Галінка бісера». Падлеткі наведалі гульнявую праграму «Бесклапоныя дзянькі».

Дзяцям з прышкольнага лагера прапанаваў гульнявую праграму з рухавымі спаборніцтвамі Хараўскі сельскі клуб-бібліятэка.

У віктарыне «Адгадай загадку» прынялі ўдзел хлопчыкі і дзяўчынкі, якія завіталі у Старавольскі сельскі клуб-бібліятэку.

А Мокраўскі сельскі Дом культуры зладзіў для дзецей віктарыну «Наша бяспека».

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий