Нядаўна Палац культуры зладзіў у горадзе некалькі вячэрніх канцэртаў.
Так, у мінулую нядзелю на галоўнай гарадской сцэне вялікую праграму прадставіў шматлікім гледачам гурт «Variant». Творчы калектыў выканаў шлягеры розных гадоў. Аўдыторыя з захапленнем слухала музычныя нумары, падпявала і танцавала разам з артыстамі.
А на хрысціянскае свята Праабражэння Гасподняга аматарскія калектывы ўстановы культуры запрасілі на канцэрт у двары шматпавярховых дамоў на вул.Вашкевіча. На імправізаванай сцэне выступілі народны хор ветэранаў «Чырвоны гваздзік», вакальны гурт «Жамчужыны» і салісты ўзорнай эстраднай студыі «Меладзін». Творчы падарунак ад пружанскіх артыстаў падараваў прыемныя эмоцыі гледачам розных узростаў, якія далучыліся да мерапрыемства.