У апошнія дні восені выдатнымі канцэртнымі праграмамі парадавала гледачоў дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны. Сярод іх – вечарына “Восеньскі куфэрачак”, зладжаная фартэпіянным і харавым аддзяленнямі.
Настаўнікі і вучні падрыхтавалі сцэнарый і канцэртныя нумары, прысвечаныя тэме восені, разнастайнасці і прыгажосці роднай зямлі. Дарэчы, канцэрт прайшоў у рамках цыклу мерапрыемстваў да 85-годдзя Брэсцкай вобласці і Пружанскага раёна.
На сцэне прагучалі сольныя вакальныя і фартэпіянныя кампазіцыі. Восеньскай тэматыцы прысвяцілі свае выступленні хор першакласнікаў “Карамелькі”, хор малодшых класаў “Вясёлка”, узорны хор “Вітанак”, фальклорны ансамбль “Паўлінка” і вакальныя ансамблі.
Яркія выступленні і актыўная падтрымка гледачоў зрабілі вечарыну сапраўным святам восені, аставілі прыемныя ўражанні ад сустрэчы з музыкай.