Напярэдадні Новага года былі падведзены вынікі ІІ Міжнароднага шматжанравага конкурсу “Мечтай с Музыкантофф” (г.Масква), арганізатарамі якога з’яўляюцца фестывальны рух “Музыкантофф” пры інфармацыйнай падтрымцы Дэпартамента культуры г.Масква.
На конкурс было прынята больш за 9000 заяў. З такой колькасці ўдзельнікаў вельмі цяжка было вызначыць лепшых выканаўцаў. Нягледзячы на вялікую канкурэнцыю, таленавітыя музыканты Новазасімавіцкай дзіцячай школы мастацтваў аказаліся сярод пераможцаў!
Дыпломы лаўрэатаў I-й ступені атрымалі:
Чэга Аляксандра (4 кл. фартэпіяна, настаўнік Т.П.Яўстраценка);
Завіжэнец Соф’я (5 кл. домры, настаўнік Н.В.Младзёнава, канцэртмайстар Л.М.Філімовіч);
Мардань Кацярына (6 кл. домры, настаўнік Н.В.Младзёнава, канцэртмайстар Т.П.Яўстраценка);
Сідарава Юлія (7 кл. скрыпкі, настаўнік Д.А.Сідарава, канцэртмайстар Т.П.Яўстраценка).
Дыпломамі лаўрэатаў IІ-й ступені адзначаны:
ансамбль скрыпачоў “Экспромт” (кір. Д.А.Сідарава);
фортэпіянны дуэт Чэга Аляксандры і Клімюк Вікторыі (настаўнік Т.П.Яўстраценка).
Віншуем нашых пераможцаў! Жадаем новых творчых дасягненняў!
Вялікая падзяка настаўнікам, канцэртмайстрам і вучням за іх цярпенне, працу і імкненне да прыгажосці!