Віншаванні, адпачынак, спаборніцтвы…

Мінулыя выхадныя былі вельмі насычанымі на мерапрыемствы ва ўстановах культуры раёна.

Так, віншаванні з Міжнародным днём пажылых людзей не абмежаваліся толькі датай 1 кастрычніка. Яны гучалі ў адрас паважаных людзей сталага ўзросту на працягу некалькіх дзён. Не засталіся ўбаку ад гэтай годнай справы работнікі Шаняўскога сельскага клуба, якія правялі акцыю “Согреет душу тёплым словом”, завітаўшы ў госці да пенсіянераў у Шанях і Чахцы. Калядзіцкі сельскі Дом культуры запрасіў прадстаўнікоў старэўшага пакалення да сябе, зладзіўшы святочную праграму на адкрытым паветры.

Слабудскі сельскі Дом культуры традыцыйна запрасіў вясковую моладзь правесці свой вольны час у выхадны дзень на дыскатэцы.

А Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу прапанаваў жыхарам пасёлка рознага ўзросту памерацца сіламі ў шахматна-шашачным турніры. Роўных у гульні не было Равілю Давыдаву. Тым не менш, медаль “Лепшы шахматыст” атрымаў Уладзімір Бычкоўскі, а “Лепшы шашыст” – Артур Пстыга.

Добавить комментарий