У мінулую пятніцу ў Шарашоўскай дзіцячай школе мастацтваў адбыўся канцэрт, прымеркаваны да Дня настаўніка.
Вучні школы пад кіраўніцтвам педагога Алены Кульгаўчук падрыхтавалі выдатную праграму для сваіх настаўнікаў і гасцей свята.
На сцэне ўстановы былі прадстаўлены творчыя нумары ў выкананні юных піяністаў, баяністаў і акардэаністаў, прагучалі сольныя і харавыя выступленні, вершы і гумарэскі, невялікія тэатралізаваныя замалёўкі.
Рабяты сказалі шмат добрых слоў і шчырых пажаданняў у адрас сваіх настаўнікаў, а таксама паабяцалі добра вучыцца.