Ветэран сферы культуры Еўдакія Клімашэвіч прагаласавала на выбарах

Старэйшая жыхарка г.Пружаны Еўдакія Мікіцічна Клімашэвіч заўсёды прымае ўдзел у выбарах. Нягледзячы на свой сталы ўзрост – 102 гады – яна займае актыўную грамадзянскую пазіцыю. Так было ўвесь час – у працоўнай біяграфіі (каля 10 гад настаўнічала ў Смаляніцы, Асятніцы і Навасёлках, больш за 20 год – загадвала Комлішчанскай сельскай бібліятэкай) і на заслужаным адпачынку. Жанчына не толькі выдатна працавала, аб чым сведчаць шматлікія ўзнагароды і павага знаёмых і калег, але і пастаянна ўдзельнічала ў грамадскіх і культурных справах.

2025 год не стаў выключэннем. Еўдакія Мікіцічна разам са сваёй дачкой Народным майстрам Беларусі і Ганаровым грамадзянінам Пружанскага раёна Марыяй Мікалаеўнай Кулецкай прыйшлі на выбарчы ўчастак, каб датэрмінова прагаласаваць. Старэйшаму выбаршчыку былі ўручаны кветкі і памятныя падарункі, а Еўдакія Мікітаўна пасля выканання свайго грамадзянскага абавязку падзякавала такой увазе і дала інтэрв’ю вядучым рэспубліканскім і мясцовым сродкам масаваай інфармацыі.

Падрабязней па спасылках:

https://www.sb.by/articles/primer-optimizma-i-zhiznelyubiya.html,

https://onlinebrest.by/novosti/103-letnyaya-zhitelnica-pruzhanskogo-rayona-prishla-na-uchastok-dlya-golosovaniya-i-podelilas-sekretami-dolgoletiya.html

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий