Разам з клубнымі ўстановамі карысна і весела правялі вольны час дзеці і дарослыя.
Мокраўскі сельскі Дом культуры запрасіў рабят на інфармацыйную гадзіну «Бяспечны Інтэрнет».
У Новазасімавіцкім сельскім Доме культуры адбылася гульнявая праграма «Разам весела», падчас якой дзеці паспаборнічалі ў розных конкурсах. Таксама хлопчыкі і дзяўчынкі завіталі ў клубную ўстанову на майстар-класы па аквагрыме і вырабу сувеніраў з прыродных матэрыялаў.
Прышкольны лагер наведаў Навасёлкаўскі сельскі Дом культуры, дзе прайшла гульнявая праграма «Падарожжа ў краіну забытых гульняў».
Сухопальскі сельскі клуб-бібліятэка арганізаваў для дзяцей гульнявую праграму «Песенны марафон» і інфармацыйную гадзіну «З вытокау роднай мовы».
Захапляльная псіхалагічная гульня для падлеткаў «Ты нам патрэбны» адбылася ў Шарашоўскім цэнтры культуры і вольнага часу. Таксама ў гуртку ранняга развіцця «Малышарыкі» прайшла дзіцячая гадзіна «Пазнаем свет».
А Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка крэатыўна павіншаваў з днём нараджэння загадчыка Долкаўскага фельчарска-акушэрскага пункта В.В.Гарус.