Напярэдадні Вялікадня ў Палацы культуры (Пружанскі раённы цэнтр культуры) прайшлі майстар-класы ў гуртках і студыях дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Рабяты атрымалі магчымасць навучыцца маляваць на шкле, плясці з саломкі, ляпіць з гліны, выконваць велікодныя сувеніры з іншых матэрыялаў. Ручныя вырабы сталі выдатнымі падарункамі родны і блізкім у дзень свята Уваскрасення Хрыстова.
Майстар-класы ў Пружанскім раённым цэнтру культуры працягваюцца. Падрабязнй даведацца аб гэтых мерапрыемствах і запісацца на іх можна па тэлефонах: 2-13-05 (Вольга Мікалаеўна Гардзейчык, загадчык аддзелам традыцыйнай культуры), 2-06-48 (Арына Аляксандраўна Ро, загадчык аддзелам па рабоце з дзецьмі і моладдзю).
Чакаем вас!
Падзяліцца навіной: